«Брэсцкія зубры» ўпершыню ў гісторыі беларускага бейсбола ўвайшлі ў групу А — у лік 12 наймацнейшых каманд, якія будуць змагацца за галоўны трафей Кубку Еўропы. 

Фото vb.by

Фото vb.by

Як паведаміў галоўны трэнер «Брэсцкіх зуброў» Ігар Лукашэвіч, каманды раздзелены на дзве падгрупы.

Сапернікамі брэстаўчан будуць: Pirates Amsterdam (Нідэрланды), PUC Paris (Францыя), T&A San Marino (Сан-Марына), Solingen Alligators (Германія), Fortitudo Bologna (Італія). Спаборніцтвы пройдуць 2—7 чэрвеня ў Парыжы.

У гэтыя ж дні ў Ратэрдаме (Нідэрланды) будуць мерыцца сіламі яшчэ шэсць каманд. 

«Пападанне ў групу А — паказчык імклівага росту беларускага бейсбола ў апошнія гады.

Мара кожнага гульца — згуляць у эліце еўрапейскага бейсбола. Спаборнічаць з лепшымі камандамі гэтых краін, канешне, будзе няпроста. Асабліва калі ўлічыць, што ў нас няма ніводнага легіянера, — сказаў Лукашэвіч. — Наша каманда маладая, але вельмі перспектыўная. Мы пастараемся зрабіць усё магчымае, каб паказаць выдатны бейсбол і парадаваць нашых балельшчыкаў перамогамі». 

«Брэсцкія зубры» — 12-разовыя чэмпіёны краіны і 10-разовыя ўладальнікі Кубка Беларусі па бейсболе, неаднаразовыя пераможцы і прызёры міжнародных турніраў. У 2014 годзе ў Брэсце каманда стала пераможцам кваліфікацыйнага этапу Кубка Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?