Папа Францішак заклікае да дыялогу і спынення гвалту на ўсходзе Украіны, паведамляе радыё Ватыкана.
«Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якая прывяла да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва», — заявіў пантыфік з балкона на плошчы Святога Пятра ў нядзелю, 25 студзеня.
Ён дадаў, што моліцца за ўсіх, хто пакутуе ў гэтым канфлікце і дадаў, што «зноў ад усяго сэрца заклікае аднавіць дыялог і пакласці канец усім ваенным дзеянням».