Міністры абароны краін НАТА ў лютым правядуць сустрэчу, падчас якой будуць абмяркоўвацца патэнцыйныя ядзерныя пагрозы з боку Расbі, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на газету Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.
У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў краін-членаў НАТА за выключэннем Францыі. З Францыяй, якая не ўваходзіць у групу ядзернага планавання, пазней будуць праведзены асобныя кансультацыі.
Галоўнай тэмай сустрэчы стануць частыя палёты расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў паблізу паветранай прасторы краін Паўночнай і Усходняй Еўропы.
Летась знішчальнікі НАТА падымаліся ў паветра для суправаджэння расійскіх ваенных бартоў, якія ляцелі побач з межамі краін Балтыі, каля 150 разоў.