Расійскага музыку Цімаці арыштавалі ў ЗША, калі ён залез на надпіс Hollywood («Галівуд») у Лос-Анджэлесе з расійскім сцягам, паведаміў выканаўца ў сваім інстаграме.

instagram.com/timatiofficial

instagram.com/timatiofficial

Музыка апублікаваў ролік, у якім ён трымае ў руках сцяг. Фонам да роліка паслужыла кампазіцыя «Калінка».

Мяркуючы па каментарах, рэакцыя карыстальнікаў у асноўным пазітыўная.

Раней у інстаграме Цімаці з’явіўся ролік, дзе рэпер едзе па Маямі на «Жыгулях», і з вакна лунае трыкалор. На галаве ў яго папаха.

У лістападзе 2014 Цімаці ў сваім інстаграме назваў выканаўцу Дзіму Білана «заднепрывадным» і «абнюханым у хлам». Білан і яго прадзюсар Яна Рудкоўская мелі намер падаць у суд на Цімаці, але справа вырашылася мірным шляхам. Раней у твітары рэпер скандаліў з Філіпам Кіркоравым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?