Футбольная ліга, якая юрыдычна будзе падпарадкоўвацца Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), можа быць створана ў Крыме. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра спорту Расіі Віталя Мутко.

«УЕФА прапануе стварыць у Крыме самастойную футбольную структуру, якая аб'яднала б існуючыя федэрацыі футбола Крыма і Севастопаля. Верагодна, будзе створана крымская футбольная ліга, якая таксама часова будзе падпарадкоўвацца УЕФА», — заявіў Мутко, падкрэсліўшы, што арганізацыя гатовая выдзяляць неабходныя рэсурсы для гэтага.

У пачатку снежня 2014 года Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) забараніў крымскім камандам выступаць у спаборніцтвах пад эгідай Расійскага футбольнага саюза (РФС) з 1 студзеня 2015 года. Пры гэтым клубы (СК ЧФ, ТСК і «Жамчужына») не атрымалася вярнуць і ва ўкраінскі чэмпіянат, бо там не знайшлося спонсараў для іх фінансавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?