Фота: БелаПАН

Фота: БелаПАН

Камунальныя службы і міліцыя Брэста праводзіла выязныя паседжанні пад каханкам, горад мог страціць аб’ект. Але ідэя спадабалася кіраўніку гарвыканкама Аляксандру Рагачуку, за лёс каханка можна не хвалявацца.

На святы каханак будзе мяняць імідж, на 14 лютага і 8 сакавіка ў яго з’явяцца кветкі.

Інсталяцыю зрабіла кампанія «Бюро Святаў», ідэю падглядзелі ў Празе. Пад інсталяцыяй аўтары хочуць усталяваць літое сэрца, але гарадскія ўлады пакуль не даюць дазвол, будынак ёсць гістарычным помнікам.

У Брэсце знайшлася адпаведная гарадская легенда.

Кажуць, што напачатку ХХ стагоддзя ў Вацлавы, маладой жонкі капітана польскай паліцыі Анджэя Вуйчыка, з’явіўся каханак Георгій. Капітан злавіў каханку ў кватэры, але Георгій паспрабаваў уцекчы праз вакно. Падчас гэтага Анджэй стрэліў у каханка, трапіў яму ў сэрца. Георгій памер на месцы, на наступны дзень атруцілася Вацлава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?