Жанр: трылер, драма
Рэжысёр: Руперт Уайт
У ролях: Марк Уолберг, Джон Гудман, Бры Ларсан, Майкл Кенет Уільямс, Джэсіка Лэнг, Грыфін Кліўленд, Амар Лейва
ЗША, 111 хв.

Джым Бенет удзень геніяльны пісьменнік і выдатны выкладчык, а ноччу — апантаны гулец.

Ён глыбока захрас у свеце, дзе закон — пусты гук, і аднойчы ставіць на кон усё, уключаючы ўласнае жыццё і жыццё сваіх блізкіх. Тыя, каму ён вінен, небяспечныя крымінальныя босы, але дапамагчы яму можа толькі той, хто яшчэ больш небяспечны.

Рымэйк аднайменнай стужкі (1974, рэжысёр Карэл Рэйш) расказвае фактычна тую ж гісторыю, што і арыгінал: двайное жыццё падсеўшага на рызыку героя, змененыя толькі імёны.

Імкнучыся вырашыць уласныя канфлікты герой ходзіць па краі, прыдумляючы розныя камбінацыі, каб застацца ў жывых.

Стужка атрымалася зацягнутая, а героі наўрад ці выглядаюць пераканаўча, хоць пэўная атмасфера прысутнічае. Сюжэт мог быць новым і цікавейшым ў 70-х, але цяпер выглядае другасным і недастаткова абгрунтаваным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?