Былы спікер савета рэспублікі нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў з жонкай прагульваюцца ў мінскім Парку Горкага.

Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Анатоль Рубінаў (нар. 15.04.1939) падаў у адстаўку з пасады спікера верхняй палаты беларускага парламента тыдзень таму, 16 студзеня. На яго месца кіраўніком савета рэспублікі абраны экс-прэм'ер Міхаіл Мясніковіч.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка, каментуючы 16 студзеня адстаўку Рубінава адзначыў, што той матываваў свой сыход з пасады спікера хваробай.

«Ён чалавек сціплы. Ніколі не скажа сапраўднай прычыны. Мы з ім доўга абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Вы ведаеце, што гэта мой вельмі блізкі сябар, чалавек, які нямала зрабіў для нашай дзяржавы. Справа не ў хваробе. (…) Анатоль Мікалаевіч, я абсалютна гэта ведаю, перажывае за сваю маленькую сям'ю. Ён вырашыў усё-такі, што будзе вельмі важна, калі ён у гэты цяжкі час для гэтай маленькай сям'і — я не буду казаць пра падрабязнасці — аддасць ёй больш часу. Гэта дастойна чалавека, я яго разумею», — сказаў тыдзень таму ў савеце рэспублікі Лукашэнка.

***

Анатоль Рубінаў быў абраны кіраўніком савета рэспублікі ў маі 2010 г., у 2002—2006 гг. ён быў кіраўніком Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, у 2006—2008 — першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, затым два гады (2008—2010) намеснікам старшыні савета рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?