Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк паведаміў аб планах павялічыць колькасць асабовага складу арміі краіны са 184 тысяч чалавек да 250 тысяч.

«Урад Украіны ўносіць у парламент закон аб павелічэнні агульнай колькасці Узброеных сіл Украіны. Мы прапануем ўстанавіць колькасць Узброеных сіл ў 250 тысяч чалавек, гэта павелічэнне на 66 тысяч чалавек», — заявіў Яцанюк на пасяджэнні ўрада ў сераду.

Прэм'ер удакладніў, што пасля прыняцця закона ўласна вайскоўцаў у арміі будзе 204 тысячы чалавек, і дадаў, што лічыць гэту ініцыятывай вельмі важнай і просіць Вярхоўную Раду разгледзець адпаведны законапраект на першым жа пленарным пасяджэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?