У чэрвені гэтага года Беларусь мае намер наведаць кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) патрыярх Кірыл, паведаміў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 студзеня.

pravmir.ru

pravmir.ru

Паводле яго слоў, візіт патрыярха будзе звязаны са святкаваннем 1000-годдзя з дня смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. «Не дня нараджэння, а смерці — гэта свята. Дзіўна, але натуральна, таму што мы верым, што святы роўнаапостальны князь Уладзімір знаходзіцца ў Царстве Божым, таму мы святкуем гэту падзею», — патлумачыў мітрапаліт.

Мяркуецца, што візіт Кірыла адбудзецца 20—22 чэрвеня. «Чаму па часе так? У найсвяцейшага таксама свае планы, свой графік, таму для яго гэты час больш спрыяльны. Будзем спадзявацца, што графік не змесціцца, і рыхтуемся да гэтага», — сказаў кіраўнік БПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?