Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на пасяджэнні ў Вене заклікала да неадкладнага спынення агню на ўсходзе Украіны.

У дэкларацыі, прынятай прадстаўнікамі ўсіх краін АБСЕ, уключаючы Украіну і Расію, выказаная «сур'ёзная заклапочанасць эскалацыяй баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны ў апошнія дні».

АБСЕ заклікае «да неадкладнага спынення агню ўсімі бакамі і усёабдымнага выканання» Мінскага пратаколу ад 5 верасня і Мемарандума ад 19 верасня 2014 года.

Дзейсны старшыня арганізацыі, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч заявіў, што «дэкларацыя пацвярджае цвёрдае перакананне 57 дзяржаў-удзельніц АБСЕ, што цыкл гвалту і варожасці на Украіне немагчыма ўрэгуляваць на полі бою, а толькі за сталом перамоваў».

Місія назіральнікаў АБСЕ працуе ў раёне баявых дзеянняў у Данбасе на працягу амаль усяго часу канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?