Даследчыкі штучнага інтэлекту ўзяліся за задачу «ажывіць» Марыё і надаць яму магчымасць навучацца.

Штучны інтэлект здольны не проста адказваць запраграмаванымі фразамі, а аналізаваць асяроддзе вакол сябе, ацэньваць свой стан, дзейнічаць на падставах «страху», «цікаўнасці», «голаду» і іншых звыклых чалавеку катэгорыях.

Напрыклад, Марыё можа даведацца ад навукоўцаў ці на ўласным досведзе (з папраўкай на не 100% дакладнасць вынікаў адзінкавага назірання), што калі наскочыць зверху на ворага-«грыбок», той знікне. Аб гэтым ён пазней можа распавесці навукоўцам, а сам будзе перасоўвацца ў віртуальнай прасторы з улікам гэтых ведаў.

Марыё будзе збіраць манеткі, калі стане «галодным». «Голад» павядзе яго даследаваць новыя месцы ды планаваць маршрут да іх, а там здабываць новыя веды пра свет вакол яго.

Пакуль штучны інтэлект наўрад ці пражыве і 5 хвілін у свеце гульні, але галоўнае, што ён здольны навучацца. Магчыма, праз пэўны час Марыё сам здолее «з галадухі» прайсці сваю гульню. Затым штучны інтэлект можна будзе змяшчаць ва ўсё болей складаныя ўмовы і сусветы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?