Былы дарадца прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў у інтэрв’ю літоўскаму тэлеканалу LNK закрануў тэму Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт Лукашэнка – самастойны лідар ці марыянетка Расіі? Гэтак папытаўся ў Іларыёнава журналіст Томас Дапкус.

«Не, звычайна ён цалкам самастойны лідар, няглядзячы на тое, што Расія выдае вялікую колькасць субсідый, датацый беларускай эканоміцы, але ён цалкам самастойная асоба, якая цяпер вельмі баіцца магчымага развіцця сітуацыі.

Ён цудоўна разумее, што можа стацца ў тым выпадку, калі пачнецца наступны этап гэтай вайны і дзеянні будуць перанесеныя ўжо на тэрыторыю Беларусі, каб усталяваць кантроль над Беларуссю. Пакуль гэтага яшчэ ў такіх вялікіх маштабах не адбывалася. Але чаму так не можа стацца?» – задаецца пытаннем Іларыёнаў.

Ён называе датай пачатку ўкраінска-рускай вайны 27 ліпеня 2013 года. «Падчас святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі ў Кіеве Пуцін сказаў, што няма такіх народаў, як украінцы і беларусы, ёсць адзін рускі народ. Гэта пачатак вайны за стварэнне «рускага міру» з ліквідацыяй нацыянальных дзяржаваў Беларусі і Украіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?