19 студзеня, каля 16.00, у выратавальную станцыю «Асвод» паступіла паведамленне аб тым, што на дне студні ў вёскі Мядзінічы знайшлі загінулага мужчыну.

На месца трагедыі прыбылі работнікі выратавальнай станцыі «Асвод» і супрацоўнікі МНС.

«Цела мужчыны плавала на паверхні. Хаця там і было 1,6 метра вады, чалавек не пайшоў на дно з-за вялікай колькасці адзення на ім», — распавёў начальнік Баранавіцкай выратавальнай станцыі савета ОСВОД Аляксандр Мудроў.

Глыбіня калодзежа складала 11 метраў. Каб дастаць загінулага, супрацоўнікі МНС паставілі ў калодзеж лесвіцу, па якой спусціўся вадалаз. Ён абвязаў цела загінулага, пасля чаго яго паднялі наверх.

Прычына трагедыі высвятляецца.

Аляксандр Мудроў адзначыў, што з пачатку года гэта ўжо другі выпадак у Брэсцкай вобласці, калі ў студнях гінуць людзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?