Тлушчавыя клеткі дапамагаюць скуры абараняцца ад бактэрый — пра гэтае адкрыццё паведамілі даследчыкі Школы медыцыны Сан-Дыега.

Рычард Гала, прафесар дэрматалогіі, выявіў раней невядомую ролю адыпацытаў — тлушчавых клетак падскурнай клятчаткі. Яны выпрацоўваюць антымікробныя пептыды, якія дапамагаюць адбівацца ад ўварвання патагенных мікраарганізмаў.

«Лічылася, што на ўзлом бар’еру скуры арганізм адказвае праз белыя крывяныя клеткі — нейтрафілы і макрафагі, але такі адказ займае пэўны час: лейкацытам трэба даведацца пра пашкоджанне і падцягнуцца да месца падзей. Сістэма абароны цела ад мікраарганізмаў — складаны шматузроўневы механізм. Але ж мікробы чакаць не будуць — яны імгненна пачынаюць памнажацца, што пагражае арганізму сэпсісам.

І тут нечакана выявілася, што за першую лінію абароны адказныя разам з эпітэліяльнымі і тлушчавыя ствалавыя клеткі.

Яны могуць вырабляць супрацьмікробныя рэчывы, і іхні ўнёсак у барацьбу параўнальны з нейтрафіламі ды макрафагамі — спецыялізаванымі клеткамі, якія мэтаскіравана пажыраюць варожыя агенты.

Назіраючы мышэй, якім уводзілі ў скуру залацісты стафілакок, Лін Чжан, доктар філасофіі, першы аўтар артыкула, выявіў значнае павелічэнне праз некалькі гадзін як колькасці і памераў тлушчавых клетак у месцы інфекцыі, так і ўзроўню антымікробнага пептыда катэліцідзіна, малекулы якога ўдзельнічаюць у прыроджаным імунным адказе, непасрэдна забіваючы інвазіўныя бактэрыі, вірусы, грыбкі і іншыя хваробатворныя мікраарганізмы.

Далейшыя тэсты пацвердзілі, што адыпацыты чалавека таксама вырабляюць катэліцыдзін: падобна, што імунны адказ з'яўляецца аднолькавым як у грызуноў, так і ў чалавека.

Выглядае, што дэфіцыт падскурнага тлушчу можа быць адной з прычын частых скурных інфекцый. У той жа час і лішак тлушча кепска ўплывае на стан здароўя.

«Гэта яшчэ адна частка заблытанай галаваломкі чалавечага імунітэту. Нам адкрыліся новыя фантастычныя магчымасці для даследавання. Напрыклад, цяпер прэпараты, прызначаныя для хворых на цукровы дыябет, могуць быць карыснымі для падвышэння імунітэту скуры. І наадварот, гэтыя вынікі могуць дапамагчы навукоўцам зразумець хваробы-спадарожнікі атлусцення і распрацоўваць новыя стратэгіі аптымізацыі лячэння». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?