kp.ua

kp.ua

Чарговы тэракт ва ўкраінскім Харкаве. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 18.30 каля будынка Маскоўскага райсуда Харкава.

Сёння там судзілі актывіста Міхаіла Сакалова, якога падчас парламенцкіх выбараў сілавікі затрымалі за незаконнае захоўванне і нашэнне зброі на адным з выбарчых участкаў.

Калі пасяджэнне скончылася, і людзі выходзілі з будынка суда, каля плота прагучаў магутны выбух. У пракуратуры вобласці афіцыйна паведамілі пра 12 пацярпелых. Паводле інфармацыі крыніцы kp.ua ў праваахоўных органах, чацвёра чалавек цяжка паранены, іх ужо даставілі ў бальніцу.

«Выбух здарыўся каля плота, метрах у 15 ад будынка суда і прызначаўся ён відавочна для актывістаў «Правага сектара».

Сярод іх больш за ўсё пацярпелых, яны ў той момант знаходзіліся каля будынка суда. Гэтак жа пацярпела дзяўчына, яна ў цяжкім стане», — напісалі на старонцы IT-Sector ў сацсетках.

«Пасля заканчэння суда, хлопцы з групы падтрымкі Сакалова, выйшлі з будынка суда і адразу прагучаў выбух. Пакуль рана рабіць якія-небудзь высновы - гэта тэрарыстычны акт або нехта з таварышаў абвінавачанага прыйшоў на суд з гранатай», — напісаў у сваім Фэйсбуку дарадца міністра МУС Антон Герашчанка.

Паводле яго слоў, Сакалоў абвінавачваўся ў тым, што 26 кастрычніка ў дзень выбараў ва Украіне, прыйшоў на выбарчы ўчастак са зброяй. На судзе была яго група падтрымкі з праўкраінскіх актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?