Меры абмежавання могуць прымяняцца ў аднолькавай ступені да ўсіх даступных у Беларусі інтэрнэт-рэсурсаў, паведаміла сёння міністр інфармацыі Лілія Ананіч у ходзе анлайн-канферэнцыі на тэму «Новы закон аб СМІ» на сайце БелТА.

Калі неналежная інфармацыя размешчана на замежным рэсурсе, не зарэгістраваным у даменнай зоне.BY, але падпадае пад дзеянне закона аб СМІ, да рэсурсу будуць прымяняцца такія меры, як абмежаванне доступу, вынясенне папярэджання, сказала Лілія Ананіч.

«Дзеянне закона аб СМІ распаўсюджваецца на ўсе сродкі масавай інфармацыі, даступныя ў нашай краіне. Гэта датычыцца і друкаваных, і электронных рэсурсаў», — удакладніла міністр.

Кожны працэс патрабуе глыбокага заканадаўчага аналізу, і правапрымяняльная практыка патрабуе глыбокага асэнсавання і прымянення, адзначыла кіраўнік Мінінфарма.

«Менавіта ў гэтым сіла нацыянальнага заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Дзяржава, назіраючы дэструктыўныя праявы, выносіць свой вердыкт, таксама як і тыя, да каго гэта адносіцца, маюць права абараняць свае інтарэсы ў адпаведнасці з заканадаўствам», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0