фота Васіля Фядосенкі, Reuters.com

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У пачатку тыдня краіна будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі арктычнага антыцыклону, разам з усходнімі вятрамі да нас будзе паступаць больш халоднае, але вільготнае паветра з кантынента і паказанні тэрмометраў панізяцца.

У аўторак, 20 студзеня, месцамі па поўдні чакаецца снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1… -7°С, максімальная днём -4 … + 2°С.

У сярэдзіне тыдня надвор'е на паўночным усходзе будзе вызначаць халодны антыцыклон, на паўднёвым захадзе — цыклон з цэнтрам над Міжземным морам.

Чакаецца праходжанне атмасфернага фронту, які прынясе снегапады.

У сераду і чацвер часам снег, па паўднёвым захадзе мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7 … -10°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.

У пятніцу-суботу часам снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7… -12°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.

У нядзелю маразы крыху ўзмоцняцца.

Тэмпература паветра на працягу сутак -2 … -9°С, ноччу пры праясненнях -10… -15°С. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру