Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ноч на пятніцу, 16 студзеня, накіраваў пісьмовае пасланне прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, у якім утрымліваўся план адводу баевікамі-«апалчэнцамі» і сілавікамі цяжкай артылерыі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«На жаль, украінскі бок адмовіўся ад такой прапановы і не выступіў з якімі-небудзь сустрэчнымі прапановамі, і, больш за тое, зноў пачаў баявыя дзеянні», — сказаў Пяскоў.

У выніку, адзначыў ён, «мы ўсе бачым у гэтыя гадзіны бесперапынныя абстрэлы Данецка і абсалютную дэградацыю сітуацыі на паўднёвым усходзе».

Напярэдадні 16 студзеня расійскія сілы распачалі добра падрыхтаваны штурм Данецкага аэрапорта. 17 і 18 студзеня ўкраінскія войскі вымушаны былі нанесці масіраваны артылерыйскі ўдар, каб разарваць колца атачэння аэрапорта.

Заява Пяскова можа звеставаць новы віток эскалацыі і ўступленне ў баявыя дзеянні на Данбасе дадатковых расійскіх сілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0