20 студзеня ў 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Алены Сысун «Збірая растачонае».
Алена Сысун — мастачка-авангардыстка. Нарадзілася ў 1966 г. у г. Крывы Рог. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1994, педагог па малюнку Ігар Цішын).
У 1990-х гг. - удзел ў выставах сучаснага мастацтва, у тым ліку: 2014 г. - выстава сучаснага мастацтва «Сто гадоў беларускага авангарду» у межах «Avant-gARTе. Ад квадрата да аб'екта », г. Мінск.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 60 работ у тэхніцы калажу з тканіны.
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47
+375 17 284 86 21
аў—сб 11:00-19:00