Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА і галадае ўжо 36 дзён, супраць прымусовага кармлення. Такі зварот з сабой Саўчанка будзе расцэньваць як катаванні.
«Надзея заявіла, што будзе расцэньваць прымусовае кармленне як катаванне. Прычым, яна спецыяльна сказала мне, што парве зонд», — пра гэта напісаў у Твітары яе адвакат Марк Фейгін.
Акрамя таго, адвакат адзначыў, што зараз правяраецца інфармацыя СМІ пра тое, яго падабаронную перавялі ў шпіталь «Матроская цішыня».
«Зараз мы правяраем інфармацыю аб пераводзе Надзеі ў бальніцу «Матроская Цішыня». Калі гэта так (чаму мы даведdаемся са СМІ?), то гэта вельмі дрэнна, — напісаў Фейгін.
У кастрычніку Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін утрымання Саўчанка да канца тэрміну следства — да 13 лютага 2015.
У Расіі Надзею, абраную дэпутатам Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына», абвінавачваюць у дачыненні да забойства журналістаў падчас баявых дзеянняў на Данбасе. Лётчыца гэта адмаўляе і сцвярджае, што яе выкралі і незаконна вывезлі ў Расію.