Склад Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў павінен быць больш разнастайным па расавай і палавой прыкмеце, лічыць прэзідэнт кінаакадэміі Шэрыл Бун Айзекс.

Шэрыл Бун Айзекс, фота АР

Шэрыл Бун Айзекс, фота АР

Усе 20 намінантаў у асноўных акцёрскіх катэгорыях у гэтым годзе — белыя. У намінацыях для рэжысёраў і сцэнарыстаў няма ні адной жанчыны.

У выніку на Акадэмію кінамастацтва абрынулася рэзкая крытыка.

Тым не менш Шэрыл Бун Айзекс заявіла, што ганарыцца спісам намінантаў і што па частцы разнастайнасці прадстаўнікоў расавых, этнічных і іншых груп у складзе акадэміі назіраецца істотны прагрэс.

Шэрыл Бун Айзекс — першы прэзідэнт акадэміі афраамерыканскага паходжання. Паводле яе слоў, арганізацыя мае цвёрды намер прадстаўляць самыя разнастайныя пункты гледжання і светапогляды.

Пасля таго як быў абвешчаны спіс намінантаў, у сацсетках паднялася хваля крытыкі пад хештэгом #OscarsSoWhite («Оскар» такі белы»).

Многія здзіўлены тым, што ў спіс не патрапілі рэжысёр Ава Дзю Вярнай, які зняў біяграфію Марціна Лютэра Кінга «Сельма», а таксама выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме Дэвід Аялова.

Аднак Шэрыл Бун Айзекс адзначае, што «Сельма» вылучаны на лепшы фільм года. Яна дадала, што у той час, як акадэмія прыкладае намаганні для таго, каб зрабіць свой склад больш разнастайным, тое ж самае павінна рабіць і ўся кінаіндустрыя.

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў складаецца з 15 гільдый. Кожная гільдыя галасуе толькі ў сваёй катэгорыі: акцёры выбіраюць лепшага акцёра і лепшую акторку, рэжысёры выбіраюць лепшага рэжысёра.

«Лепшы фільм» — адзіная катэгорыя, па якой галасуюць усе члены акадэміі.

Максімальную колькасць намінацый — па дзевяць — атрымалі фільмы «Гранд Гатэль Будапешт» і «Бёрдмэн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?