kommersant.ru

kommersant.ru

Да пачатку 2015 сур'ёзна вырасла колькасць тых, хто лічыць Расію багатай, развітай і свабоднай краінай, вынікае з дакладу фонду «Грамадская думка». Грамадзяне ўпэўненыя, што і ў свеце РФ лічаць перадавой краінай, але замежнікі ставяцца да яе дрэнна і пры гэтым баяцца. У апошнім не сумняваюцца 86% рэспандэнтаў.

Большасць расейцаў (69%) упэўнены, што жывуць у «развітай, перадавой краіне», вынікае з дакладу фонду «Грамадская думка» (ФГМ) «Расія ў новай рэальнасці: вобраз краіны і рэпутацыя ўлады». Усяго 23% мяркуюць, што Расія — «неразвітая і адсталая». У сакавіку 2012 года думкі аб тым, развітая Расія краіна ці не, падзяліліся практычна пароўну (43% лічылі, што жывуць у «перадавой краіне», 45% — што РФ «адсталая»).

Прыкладна гэтак жа ацэньваюць расейцы і ўспрыманне РФ звонку: 59% упэўненыя, што ў свеце Расію таксама лічаць «развітай, перадавой краінай» (у сакавіку 2012 года так казалі ўсяго 44%). Пра тое, што за мяжой РФ успрымаюць як «адсталую краіну», кажуць 27% (40% лічылі так у сакавіку 2012 года).

Кіраўнік ФГМ Аляксандр Ослан лічыць, што «самапавагу, якая сфармавалася ў 2014 годзе» на фоне пагаршэння міжнародных адносін, дапаможа ўладзе пераадолець крызіс. «Будзе барацьба цэн з самапавагай. Я стаўлю на самапавагу», — заявіў спадар Ослан, прадстаўляючы даклад. Пакуль самапавагі у расейцаў сапраўды дастаткова. Так, 66% расейцаў лічаць, што жывуць у багатай краіне (аб беднасці кажуць 27%). За мяжой, упэўненыя 77%, Расію таксама лічаць багатай (14% кажуць пра імідж РФ як беднай краіны). Пераважная большасць (78%) думае, што Расія «самастойная ў сваіх рашэннях і дзеяннях і не залежыць ад іншых краін».

Больш за тое, 73% апытаных мяркуюць, што РФ — свабодная краіна (тры гады таму так казалі 54%). З 2012 года доля тых, хто называе Расію «несвабоднай», скарацілася з 34% да 18%. Большасць (61%) расейцаў ўпэўненая, што і ў свеце Расію ўспрымаюць як «свабодную краіну».

Пры гэтым 48% перакананыя, што ў свеце да РФ ставяцца дрэнна, — гэта самая вялікая доля за час назіранняў з 2003 года. Толькі 36% думаюць, што за мяжой стаўленне да РФ добрае. Прычынамі пагаршэння адносіны да Расіі ў свеце рэспандэнты ФГМ назвалі «сітуацыю ва Украіне» (8%), «увядзенне санкцый» (6%), «незалежную знешнюю палітыку РФ» (5%), «далучэнне Крыма» (4%). Тыя, хто думае, што да Расіі сталі ставіцца лепш, лічаць гэта перш за ўсё «заслугай Уладзіміра Пуціна».

Аднак дрэннае стаўленне да РФ, мяркуючы па адказах рэспандэнтаў ФГМ, не значыць, што ў свеце яе не паважаюць. 68% кажуць пра павагу Расіі за мяжой. Але ацэнка РФ як «паважанай краіны», мяркуючы па дадзеных сацыёлагаў, можа быць прадыктавана перш за ўсё яе рэзкай знешняй палітыкай: 86% перакананыя, што за мяжой Расію баяцца.

Апытанне ФГМ было праведзенае 27-28 снежня сярод 1,5 тыс. рэспандэнтаў у 43 рэгіёнах РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?