У Санкт-Пецярбургу суд прысудзіў акцёра Аляксея Паніна да арышту на 10 сутак, паведамляюць расійскія СМІ.

bigmir.net

bigmir.net

Такое пакаранне артыст атрымаў за дробнае хуліганства. Паніна затрымалі, калі ён, знаходзячыся ў паліцэйскім участку, ствараў перашкоды для праходу праз памяшканне грамадзянам і праваахоўнікам. Акрамя таго, акцёр гучна выказваў сваю незадаволенасць у нецэнзурнай форме і ігнараваў просьбы паліцэйскіх паводзіць сябе спакойна.

Панін прызнаў сябе вінаватым толькі часткова, адзначыўшы, што ў яго скралі дачку, таму яго стан і паводзіны не могуць быць спакойнымі.

Некалькі сутак да гэтага Аляксей Панін правёў на вакзале ў Пецяргофе, чакаючы, што зможа падпільнаваць сваю былую жонку і адабраць у яе дачку, якую даўно не бачыў. Акцёр быў упэўнены, што маці і дзяўчынка знаходзяцца ў офісе юрыста, размешчаным непадалёк. Пры гэтым паводзіны Паніна былі вельмі задзірлівымі, у выніку ім зацікавіліся праваахоўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?