На 90-м годзе жыцця памерла народная артыстка Расіі Рыма Маркава. Пра гэта ТАСС паведаміла дачка актрысы Таццяна. «Яна памерла ў рэанімацыі Боткінскай бальніцы, — сказала дачка Маркавай. — Развітанне адбудзецца 17 студзеня на Нікола- Архангельскіх могілках».

vesti.ru

vesti.ru

«Я адмыслова зрабіла развітанне і пахаванне так хутка і без усялякай пампезнасці, па просьбе мамы. Яна не хацела, каб была прэса, камеры. Вы ж разумееце, яна доўга хварэла. Людзі, якія памятаюць яе па яе творчых работах, безумоўна, няхай прыходзяць», — сказала суразмоўніца агенцтва. Яна не ўдакладніла прычыну смерці актрысы.

Рыма Маркава нарадзілася 3 сакавіка 1925 года, вучылася ў студыі пры Валагодскім драматычным тэатры. У 1950-х гадах служыла ў тэатры Ленком, з 1971 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра. Вядомасць ёй прынесла роля ў карціне Аляксея Салтыкова «Бабіна царства», за што яна атрымала спецыяльны дыплом міжнароднага кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне. Усяго на рахунку Маркавай больш за 70 роляў у кіно.

Сярод самых вядомых фільмаў з удзелам Рымы Маркавай — «Вечны кліч», «Радня», «Пакроўскія вароты», «Гардэмарыны, наперад».

У апошнія гады яна амаль не здымалася. Адной з яе апошніх работ стала роля ведзьмы ў дылогіі Цімура Бекмамбетава «Дзённы дазор» і «Начны дазор», за якую Маркава была намінаваная на «Залатога арла» як лепшая актрыса другога плана.

Рыма Маркава атрымала званне народнай артысткі РФ і ўзнагароджаная ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?