У Гомелі дзяўчына-кіроўца 1993 года нараджэння на аўтамабілі «Дэу-Ланас» учыніла смяротны наезд на пешахода.
Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскай вобласці, 15 студзеня прыкладна ў 23.05 пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу яна не ўступіла дарогу мужчыну 1960 года нараджэння, які перасякаў праезную частку ў раёне пешаходнага пераходу. З цяжкімі траўмамі ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр, не прыходзячы ў свядомасць.
Таксама ў Гомелі 15 студзеня пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу кіроўца не ўступіў дарогу жанчыне 1950 года нараджэння, якая перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе. У выніку яна атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваная ў хірургічнае аддзяленне абласной бальніцы.
У гэты ж дзень у абласным цэнтры кіроўца 1962 года нараджэння на аўтамабілі «Рэно-Меган» пры праездзе рэгуляванага пешаходнага пераходу ўчыніў наезд на 16-гадовую дзяўчыну, якая перасякала праезную частку ў межах пешаходнага пераходу на дазвольны сігнал святлафора. Пешаход атрымала закрыты пералом левай плечавой косці і чэрапна-мазгавую траўму.