З паражэння стартавала мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету ў Катары. 

16 студзеня каманда Юрыя Шаўцова саступіла дзейным чэмпіёнам свету іспанцам з лікам 33:38 (17:21). З 19-й хвіліны беларуская каманда гуляла без свайго лідара Сяргея Рутэнкі, які быў выдалены з пляцоўкі за грубае парушэнне правілаў. У сярэдзіне другога тайма яна скараціла адставанне да аднаго мяча, але не змагла развіць поспех. 

Мячы ў складзе зборнай Беларусі закідвалі Аляксандр Цітоў, Сяргей Шыловіч (па 5), Максім Бабічаў, Вячаслаў Шумак (па 4), Дзмітрый Камышык, Дзмітрый Нікуленкаў, Барыс Пухоўскі (па 3), Дзяніс Рутэнка (2), Максім Баранаў, Іван Броўка, Кірыл Князеў, Сяргей Рутэнка (па 1). 

Наступны матч беларуская зборная правядзе 17 студзеня супраць славенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?