Расійскія бронеаўтамабілі «Воднік» і «Выстрал», якія былі створаныя пасля распаду СССР у РФ і не пастаўляліся ва Украіну, былі заўважаныя нядаўна на тэрыторыі, захопленай расійскімі баевікамі «ЛНР» і «ДНР», піша аўтарытэтны ваенны блог bmpd.livejournal.com, які вядуць супрацоўнікі расійскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій.

Браніраваная машына ГАЗ-3937 «Воднік» у складзе сіл «ЛНР» 10 студзеня 2015 года; кадр з відэа.

Браніраваная машына ГАЗ-3937 «Воднік» у складзе сіл «ЛНР» 10 студзеня 2015 года; кадр з відэа.

Шматмэтавы модульны бронеаўтамабіль ГАЗ-3937 «Воднік» вырабляўся малымі партыямі ў 1990-я і 2000-я гады і пастаўляўся Міністэрству абароны РФ. Таксама ў залік савецкай запазычанасці 48 машын былі адпраўленыя ва Уругвай.

Трохі раней, у снежні там жа былі заўважаныя бронеаўтамабілі КамАЗ-43269 «Выстрал», створаныя ў пачатку 2000-х. Усяго была выраблена каля 150 такіх машын, усе яны пайшлі ў часткі расійскай арміі.

Кадр з роліка пра вучэнні «арміі ЛНР».

Кадр з роліка пра вучэнні «арміі ЛНР».

«Воднік» у цэлым аказаўся малапаспяховай машынай, і ў апошнія гады, верагодна, разам з машынамі «Выстрал/Дазор» іх забіраюць з войскаў (а зараз, як можна зразумець, перадаюць у ЛНР)», — піша bmpd.livejournal.com.

«Дазор» — мадыфікацыя аўтамабіля «Выстрал» у разведвальную машыну для сухапутных войскаў.

Апошнім часам у «ЛНР» адбываюцца ўнутраныя чысткі тых камандзіраў баевікоў, якія былі малападкантрольныя прызначанаму Масквой кіраўніцтву. Гэты працэс, верагодна, ідзе ў нагу з масавымі пастаўкамі расійскай тэхнікі ў часткі марыянеткавай «арміі ЛНР», якая ствараецца нанова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?