15 студзеня Беларускаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа споўнілася 25 гадоў. 

Праз палітычныя ганенні адна з найлепшых беларускіх установаў сярэдняй адукацыі страціла свой будынак у цэнтры Мінска і афіцыйны статус. З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і легалізаваўся на базе адной з міжнародных школаў Польшчы. 

Карэспандэнт «Нашай Нівы» правёў юбілейны дзень разам з вучнямі і настаўнікамі ліцэя. 

15 студзеня — звычайны навучальны дзень. Аднак пачынаецца ён не з навучальнай пары, а з традыцыйнай урачыстай лінейкі, якую праводзіць нязменны дырэктар ліцэя Уладзімір Колас. За яго спінай знаходзіцца будынак па вуліцы Кірава, 21, які да 2003 года належаў Беларускаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа, а потым уладамі быў перададзены суду Цэнтральнага раёна Мінска. 

Пасля выканання гімна ліцэя вучні накіроўваюцца ў ліцэй заняткі. 

Дзяжурныя прыбіраюць смецце перад парамі. На сцяне вісіць спіс словаў тыдня. 

Пакой музычнай творчасці. 

Пакой музычнай творчасці. 

Урок беларускай мовы.

Урок беларускай мовы.

На занятках па беларускай мове. 

На занятках па беларускай мове. 

15 студзеня ліцэісты праходзілі аднасастаўныя сказы. 

Скрыня, у якую можна пакласці свае пажаданні па ўдасканальванні ліцэя. 

На перапынку. 

На перапынку. 

Вучні чакаюць настаўніка геаметрыі. У ліцэі нешматлюдна. Старшакурснікам, якія бяруць удзел у святочным канцэрце з нагоды 25-годдзя ліцэя, дазволілі не прыходзіць на заняткі. 

На каляднай вечарыне кожная навучальная група рэпрэзентавала пэўную краіну. Рэквізіт, які выкарысталі ліцэісты аднаго са старэйшых курсаў, каб паказаць Мексіку — папяровы кактус, капялюш і бутэлька з-пад тэкілы. 

Званок на заняткі. 

Званок на заняткі. 

Намеснік дырэктара ліцэя Лявон Баршчэўскі ў бібліятэцы. 

Усе кнігі ў стосе — уласныя распрацоўкі ліцэя. 

Настаўніцкая. 

Настаўніцкая. 

Ліцэісты ў чаканні заняткаў. 

Ліцэісты ў чаканні заняткаў. 

На занятках па літаратуры праходзяць творчасць Хемінгуэя. 

Настаўнік беларускай мовы Уладзімір Дзіско выкладае з 1952 года. Ён кажа, што Коласаўскі ліцэй — найлепшае яго месца працы за ўсё жыццё. 

Репетыцыя перад святочным канцэртам. 

Репетыцыя перад святочным канцэртам. 

Ліцэісты ў чаканні выступлення. 

Ліцэісты ў чаканні выступлення. 

Выпускнікі расказваюць звязаныя з ліцэем цікавыя гісторыі падчас святочнай вечарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?