фота Сяргея Лойкі
Артылерыйскія абстрэлы на тэрыторыі Данецкага аэрапорта прыціхлі.
Пра гэта паведаміла валанцёр Таццяна Рычкова прыкладна ў 22.00 чацвярга.
«Сітуацыя стабілізавалася пасля таго, як Узброеныя сілы Украіны адваявалі частку тэрыторыі у сепаратыстаў і размясцілі там падмацаванне, у тым ліку і артылерыю. У выніку танк, які не дае нам спакою з раніцы, знік з тэрыторыі аэрапорта», - напісала яна ў Facebook.
«Параненыя вывезены і дастаўлены ў Днепрапятроўск. У тэрмінале на ўсіх паверхах базуюцца сілы УСУ», - дадала яна.





