У Мінску на перыяд выканання работ па пераносе інжынерных сетак у сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна і закрыццём трамвайнага руху па вул. Ульянаўскай і Бабруйскай з 1 лютага 2015 г. да заканчэння работ (прыкладна да 10 чэрвеня 2015) адмяняецца праца трамвайных маршрутаў №№ 1, 2, 4, 7.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
У мэтах кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту №901 «ДС Дружная — З. Бядулі» з рухам па вул. Талстога, пл. Мяснікова, Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі.
Адначасова будзе прадугледжана істотнае павелічэнне колькасці рухомага складу на трамвайных маршрутах №№ 3, 6, 11. Трамвайны маршрут №11 часова пераводзіцца на кругладзённы і штодзённы рэжым працы.
У Мінгарвыканкаме звяртаюць увагу на тое, што пасажырам трэба ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні набыцця праязных білетаў.





