У аўстрыйскім Крайшберге 14 студзеня стартаваў чэмпіянат свету па фрыстайле. Ад Беларусі бяруць удзел пяцёра спартсменаў: Максім Гусцік, Дзяніс Восіпаў, Станіслаў Гладчанка, Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова.

У пасляалімпійскі сезон беларуская зборная выступае ў Крайшбергу без чацвярых вядучых фрыстайлістаў. Аляксей Грышын і Дзмітрый Дашчынскі завяршылі кар'еру, апошні перайшоў на трэнерскую працу. Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір залечвае траўмы, яшчэ адна чэмпіёнка зімовай Алімпіяды-2014 Ала Цупер чакае дзіця.

Чацвёра з пяці спартсменаў прайшлі кваліфікацыю ў акрабатыцы, увайшоўшы ў дванаццаць мацнейшых, і 15 студзеня павядуць барацьбу за медалі. 

Першую кваліфікацыю выйграў расіянін Ілья Бураў, Дзяніс Восіпаў быў трэцім. Другая кваліфікацыя вывела на першы радок кітайца Цзю Цзаньяна. Максім Гусцік паказаў другі вынік. Такім чынам, Восіпаў і Гусцік паспяхова прайшлі кваліфікацыю. Станіслаў Гладчанка па суме спроб заняў 16-е месца і ў фінал не трапіў.

У дзяўчат другое і трэцяе месцы следам за амерыканкай Эшлі Колдуэл занялі Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?