«Каманда Onliner.by працягвае працаваць над аднаўленнем усіх сервісаў і раздзелаў сайту», — пішацца ў прэс-рэлізе.

На сёння каталог працуе толькі ў інфармацыйным рэжыме. Прадаўцы і цэны не пазначаныя, але характарыстыкі тавараў прысутнічаюць.

***

Каталог Onliner.by з’яўляецца адной з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак у байнэце. Каталог і «барахолка» перасталі працаваць, калі Onliner быў пазбаўлены дамену.by 20 снежня 2014 года. Дамен адабралі «у сувязі з выяўленымі парушэннямі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу заканадаўства аб гандлі і непрыняцці ў раней устаноўленыя тэрміны мер па іх ліквідацыі». Ні пасля пераезду на.ru, ні пасля вяртання на.by каталог не запрацаваў сам сабой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?