Улады Мурманскай вобласці забаранілі пракат фільма рэжысёра Андрэя Звягінцава «Левіяфан».

Пра гэта ў чацвер, 15 студзеня, паведамляе агенцтва FlashNord.

«Рашэнне аб забароне пракату фільма прыняла Марына Васільеўна [губернатар Мурманскай вобласці Марына Коўтун]. Губернатар засталася незадаволеная, як у фільме паказаны жыхары Поўначы», — распавяла агенцтву крыніца ва ўрадзе вобласці.

Суразмоўца таксама распавёў, што рэкамендацыю ў вуснай форме аб адмове пракату фільма атрымалі ўсе кампаніі, якія валодаюць кінатэатрамі ў Мурманскай вобласці.

Прэс-сакратар Коўтун Дзяніс Пушын сказаў, у сваю чаргу, што ніякіх забаронаў на паказ фільма няма.

12 студзеня «Левіяфан» перамог у намінацыі «Найлепшы замежны фільм» на прэміі «Залаты глобус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?