Зверху: супрацоўнікі міліцыі і супрацоўнікі кампаніі. Знізу: нож нападніка. Фота са старонкі правайдара УКантакце

Зверху: супрацоўнікі міліцыі і супрацоўнікі кампаніі. Знізу: нож нападніка. Фота са старонкі правайдара УКантакце

Прыкладна ў 13:20 14 студзеня ў абаненцкі аддзел ТАА «ТВСАТ» (партнёр гандлёвай маркі WikiLink) уварваўся раз’юшаны мужчына з нажом. Ён быў незадаволены адключэннем праз запазычанасць і размахваў нажом перад тварам спецыяліста па рабоце з кліентамі.

Зламысніка затрымалі самі супрацоўнікі кампаніі. Затым яго перадалі ў міліцыю. У інтарэсах следства імя нападніка не называецца.

WikiLink прадстаўляе паслугі па падключэнні да інтэрнэту і гарадской камп’ютарнай сеткі ў 5 мікрараёнах Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?