14 студзеня у сталічным клубе «Графіці» адбыўся канцэрт гурту «Разбітае Сэрца Пацана», спецыяльным госцем якога стаў Аляксандр Саладуха.

Народу было настолькі шмат, што немагчыма было прайсці з камерай, таму нашай аператарцы зламалі мікрафон.

Квіток каштаваў 180 тысяч па папярэняй замове, у дзень канцэрта — 200. Але квіткі скончыліся яшчэ за два дні да канцэрта, і ў сацыяльных сетках моладзь посціла абвесткі кшталту «Аддамся за 2 квіткі на Саладуху» і «Мая сяброўка спецыяльна прыехала з Украіны на канцэрт, дапамажыце знайсці квіткі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?