Беларусь будзе мэтанакіравана ісці на нармалізацыю стасункаў з Захадам.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 15 студзеня на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі палаты прадстаўнікоў.

Таксама Лукашэнка сказаў, што Беларусь, усталяваўшы шматфарматныя адносіны з Расійскай Федэрацый, працягне супрацоўніцтва з ёй як з вельмі блізкай, брацкай дзяржавай.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разам з працягам супрацоўніцтва з Расіяй Беларусь будзе імкнуцца да нармалізацыі адносінаў з краінамі Еўрасаюза і ЗША.

Ён звярнуў увагу на той факт, што ў Беларусі вялікая таваразварот з еўрапейскімі краінамі і Амерыкай.

«Чаму мы не павінны супрацоўнічаць з імі? Адносіны з імі ў нас некалькі іншыя. Але мы павінны іх выбудоўваць. Няхай ніхто не напружваецца ні ў нас, ні ў Расіі з нагоды таго, што Беларусь будзе настойліва ісці да нармалізацыі адносін з ЕС і ЗША», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым ён выказаў разуменне з нагоды таго, што замежныя дзяржавы чакаюць, як пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Лукашэнка падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць сумленна, на аснове Канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?