Аляксандр Аверкаў, фота mediapsart.ru.

 Аляксандр Аверкаў, фота mediapsart.ru.

«Дзякуй, я не даю інтэрв’ю», — заявіў сам тэлевядучы, не выслухаўшы нават пытанне ад «Нашай Нівы».

У прэс-службе АНТ патлумачылі, што ў ролі вядучых «Контураў» будуць спрабаваць сябе 5—6 журналістаў. «У нас шмат маладых таленавітых вядучых. Убачыце практычна ўвесь наш калектыў», — сказалі там.

Такі кастынг — часовая з’ява. Але ці вернецца Аверкаў у «Контуры», пасля будзе вырашаць кіраўніцтва тэлеканала. Цяпер вядучага можна бачыць у выпусках навінаў.

Аляксандр Аверкаў апошні раз у «Контурах» з’явіўся 28 снежня. 4 студзеня праграму вёў ужо Яўген Лашкоўскі, 11 студзеня — Руслан Паддубскі.

Аверкаў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Саратаўскай вобласці Расіі. Выпускнік тэатральнага вучылішча імя Шчэпкіна. Па размеркаванні апынуўся на Беларускім тэлебачанні. З 2002 года працуе на тэлеканале АНТ. У 2006 яго ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны, а ў 2010 ён атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры. З 50-годдзем, між іншым, Аверкава павіншаваў асабіста Аляксандр Лукашэнка, за што яго называюць любімым вядучым кіраўніка дзяржавы.

Глядзіце таксама: Пяць фактаў пра Аляксандра Аверкава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?