Пра гэта Лукашэнка заявіў, прадстаўляючы ў палаце прадстаўнікоў кандыдатуру Андрэя Кабякова на пасаду прэм'ер-міністра.

Ён падкрэсліў: «Рашэнні міністра павінны выконвацца неадкладна. Любое рашэнне, якое ён прыме, законна. Але і адказнасць за яго нясе ў першую чаргу міністр. Калі казаць коратка, то міністр не мае права, адчытваючыся ў парламенце або дакладваючы прэзідэнту, сказаць, што ў яго не хапала паўнамоцтваў ці не хапала нейкай нарматыўна-прававой базы».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нават у складаныя моманты, якія былі ў канцы 2014 года і ў пачатку 2015 года, напрыклад, пытанні цэнаўтварэння былі ўзятыя пад кантроль пасля таго, як гэта было даручана Мінгандлю. «Было даручана Міністэрству гандлю і міністру ўзяць пад кантроль гэтыя пытанні, яны гэта зрабілі без шуму і без гвалту. Так павінна быць у прынцыпе. Мы гэта будзем кантраляваць самым жорсткім чынам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што кіраваць эканомікай павінна менавіта ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?