У Жлобіне мікрааўтобус «Пежо Боксер» збіў траіх мясцовых жыхароў падчас бойкі на дарозе. Адзін з пацярпелых памёр у бальніцы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў, не прыходзячы у прытомнасць, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 14 студзеня, як мяркуецца, у 19.35. 58-гадовы кіроўца на «Пежо Боксеры» рухаўся па вуліцы Першамайскай Жлобіна. У раёне дома №114 ён здзейсніў наезд на двух мужчын, якія ляжалі і біліся на праезнай частцы, а таксама жанчыну-пешахода, якая спрабавала пераканаць іх скончыць бойку.

У выніку ДТЗ ўсе тры пешаходы атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў бальніцу, дзе 28-гадовы пешаход памёр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. У пацярпелых шматлікія пераломы, чэрапна-мазгавыя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?