Навучальныя ўстановы Кіева абавяжуць абмежаваць доступ на тэрыторыю людзей, якія «не ўдзельнічаюць у правядзенні навучальна-выхаваўчага працэсу» — пра гэта паведамілі ў гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Акрамя таго, сярод навучэнцаў, студэнтаў, педагагічных і навукова-педагагічных работнікаў, кіраўнікоў раздадуць памяткі аб абыходжанні са знойдзенымі падазронымі выбуханебяспечнымі прадметамі.

«Пра гэта гаворыцца ў загадзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 06.01.2015 года «Аб мерах бяспекі ў навучальных установах», — адзначылі ў КГДА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?