За мінулы год Мінскім гарадскім цэнтрам нерухомасці на аўкцыёнах прададзена 8 зямельных надзелаў для будаўніцтва шматкватэрнага жылля. Ва ўсіх выпадках на тэрыторыі знаходзяцца аб'екты, якія падпадаюць пад знос. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала начальнік сектара рэалізацыі маёмасных правоў на зямлю аддзела аўкцыёнаў Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Ірына Германовіч.

Самымі дарагімі лотамі сталі зямельныя надзелы на вуліцы Гастэлы і ў межах вуліц Нямігі — Калектарнай — Цэткін (раён плошчы Багушэвіча). Таксама знайшоўся пакупнік на ўчасткі ў межах вуліц Галадзеда — Аўэзава, Кірава — Свярдлова — Ульянаўскай, Лібкнехта — Лермантава, Калініна — Чорнага, Радыятарны завулка і вуліцы Ядкоўскай.

Цяпер у працэсе знаходзяцца яшчэ каля 30 зямельных надзелаў, якія могуць быць выстаўлены на аўкцыён для будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?