Ліберальна-дэмакратычная партыя Узбекістана вылучыла кандыдатам у прэзідэнты краіны цяперашняга кіраўніка дзяржавы 75-гадовага Іслама Карымава.

«Партыя, улічваючы меркаванне электарату, аднагалосна вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Узбекістана Іслама Карымава», — паведамілі ў партыі.

Прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане прызначаныя на 29 сакавіка.

На апошніх прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 23 снежня 2007 года, Карымаў атрымаў 88,1% ад агульнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. У 2011 годзе ва Узбекістане быў прыняты закон, што скарачае тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з сямі да пяці гадоў.

Карымаў кіруе краінай з 1990 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?