Прапануем Вам фільм Юркі Каліны «Партызанская школа», аганараваны на шэрагу міжнародных фестываляў.

Ліцэй быў утвораны ў 1990-м, паўнаварта запрацаваў у 1992 годзе, аднак быў зачынены ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара — Уладзіміра Коласа — і навязаць рускамоўную праграму навучання.

На працягу двух гадоў заняткі працягваліся на прыватных кватэрах, у офісах незалежных структур (у тым ліку і рэдакцыі «Нашай Нівы») і нават у падвале адной з цэркваў. З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і легалізаваўся на базе адной з міжнародных школаў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0