thetimes.co.uk

thetimes.co.uk

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявілі, што цвёрдыя ў сваёй рашучасці супрацьстаяць «агрэсіі» Расеі на Украіне. Сваю пазіцыю яны выказалі ў артыкуле пад назвай «Мы не дазволім, каб на голас свабоды надзелі наморднік», апублікаванай у газеце The Times.

Лідары дзвюх дзяржаў абавязаліся падтрымліваць дыпламатычны ціск на Расію. «Калі мы дазволім, каб такія фундаментальныя парушэнні міжнароднага права заставаліся беспакаранымі, мы ўсё пацерпім ад нестабільнасці, якая стане следствам гэтага», - падкрэслілі Абама і Кэмеран.

Па іх словах, у процідзеянні палітыцы Расіі была выпрацавана «моцная і салідарная рэакцыя». Захад «паслаў недвухсэнсоўны сігнал, што міжнародная супольнасць не будзе стаяць у баку, гледзячы, як Расія спрабуе дэстабілізаваць Украіну», - заявілі лідэры ЗША і Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?