Каралева прыгажосці ў Эквадоры памерла падчас няякасна праведзенай аперацыі па выдаленні тлушчу, якую ёй уручылі ў якасці прыза за перамогу ў конкурсе, піша The Mirror.

Кэтрын Кандо, 19-гадовая мадэлька часопіса Glamour, першапачаткова не хацела выкарыстоўваць прыз, які выйграла на конкурсе прыгажосці ў сваім родным горадзе Дзюране, паколькі лічыла, што не мае патрэбы ў ліпасакцыі. Прыгажуня спрабавала пазбавіцца ад «лішніх кілаграмаў» спачатку з дапамогай фітнесу, аднак настойлівыя званкі пластычнага хірурга ў выніку пераканалі яе пагадзіцца на працэдуру.

Як распавёў журналістам 24-гадовы брат загінулай Даніэль Завала, менавіта хірург пераканаў прыгажуню адпампаваць нібыта лішні тлушч. «Ён ёй названьваў кожны дзень і пераконваў зрабіць аперацыю, але яна працягвала адмаўляць. Яна нават думала падарыць каму-небудзь іншаму гэтую працэдуру, але ў выніку сама пагадзілася, каб доктар ад яе адстаў».

Мадэлька памерла на аперацыйным стале. Хірург, які праводзіў аперацыю, арыштаваны, ён абвінавачваецца ў халатнасці. Медыкі паведамілі, што дзяўчына памерла ад сардэчнага прыступу, адвакат адзначыў, што ў яго ёсць інфармацыя аб тым, што смерць усё-ткі наступіла ад ацёку мозгу.

У дачыненні да доктара распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?