Глядзець у звышвысокім разрозненні

Каб адправіцца ў віртуальны горад Лос-Сантас, карыстальнікам персанальных камп’ютараў прыйдзецца чакаць амаль да Дня Волі альбо купляць кансолі Playstation ці Xbox, для якіх GTA 5 выйшла 16 месяцаў таму. Адначасова з GTA 5 выйдзе і GTA Online.

Перанос даты выхаду распрацоўшчыкі тлумачаць неабходнасцю дадатковага трэставання і «паліроўкі» парта гульні, што першапачаткова распрацоўвалася для кансоляў. Яны спакушаюць гульцоў здымкамі з гульні ў разрозненні 4K (версія для ПК будзе падтрымліваць і такое разрозненне), на якіх можна літаральна разглядзець бруд пад пазногцямі.

Каб прагуляцца па Лос-Сантасе, не спатрэбіцца экстраардынарнае «жалеза». Мінімальныя сістэмныя патрабаванні уключаюць працэсары Intel Core 2 Quad CPU Q6600 ці AMD Phenom 9850 Quad-Core, 4 Гб аператыўнай памяці і відэакарткі NVIDIA 9800 GT ці AMD HD 4870 з 1 Гб відэапамяці. Рэкамендаванае «жалеза» – Intel Core i5 3470 ці AMD X8 FX-8350, 8 Гб «аператыўкі» і NVIDIA GTX 660 альбо AMD HD7870 з 2 Гб відэапамяці. Для гульні спатрэбіцца цэлых 65 Гб памяці на вінчэстэры.

Глядзець у звышвысокім разрозненні

Глядзець у звышвысокім разрозненні

Глядзець у звышвысокім разрозненні

Нягледзячы на тое, што GTA 5 не выходзіла для персанальных камп’ютараў, гульня ставіла рэкорд за рэкордам па продажах. За першы дзень продажы дасягнулі 800 мільёнаў даляраў, а на май 2014 года склалі амаль 2 мільярды далраў.

Верагодна, на сённяшні дзень продажы GTA 5, з улікам запуску на новых платформах, перавысілі касавыя зборы фільма «Тытанік» (2,187 млрд даляраў) і магчыма нават наблізіліся да збораў самага касавага фільма за гісторыю — «Аватара» (2,787 млрд даляраў).

У GTA 5 гулец вольны даследваць адкрыты свет плошчай з Віцебск ці Гомель. Прыняць прыйдзецца па чарзе тры альтар-эга: былога рабаўніка банкаў, а цяпер няўдалага сем’яніна Майкла, чарнаскурага гангстара Франкліна і лётчыка-вар’ята Трэвара. Троіца аб’яднаецца, каб спланаваць і здзейсніць новыя грандыёзныя злачынствы.

Глядзіце таксама: GTA-арт: гульцы заняліся фотамастацтвам у самай касавай гульні свету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?