У Мінску 9 студзеня згарэў прыватны дом на вуліцы Ураджайнай. У полымі загінула гаспадыня. Цяпер высвятляецца, што трагедыі можна было пазбегнуць.

«У той дзень я застаўся дома пазней і зрабіў правільна. Пачуў дзіўны гучны трэск і выйшаў на вуліцу паглядзець. Адразу насустрач выбег малады чалавек, рукі ў яго былі ў сажы і крыві. Ён сказаў, што ў ягоным доме гарыць газавы кацёл. Папрасіў выклікаць пажарных. Суседні дом быў ахоплены полымем. Цудам не ўзарваўся газавы кацёл, што прывяло б да распаўсюджвання агню на іншыя дамы», — расказаў жыхар аднаго з суседніх дамоў Георгій.

Пажарныя прыехалі на месца здарэння ўжо праз сем хвілін. «У выніку пажару пашкоджана маёмасць на кухні, часткова маёмасць у трох сумежных пакоях, драўляныя перагародкі ў доме, перакрыцці на кухні, страха па ўсёй плошчы. Дом не прыдатны для пражывання», — паведамілі ў мінскім гарадскім УМНС.

Пасля ліквідацыі пажару ў доме знайшлі згарэлай гаспадыню — 61-гадовую жанчыну, аднагодку дома. 27-гадовы хлопец наймаў пакой у гаспадыні. Ён праз акно выскачыў з дома — моцна не пацярпеў.

Папярэдняй прычынай пажару ратавальнікі лічаць парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага прыстасавання і агрэгатаў (няспраўнасць абагравальнага катла).

Можна было пазбегнуць трагедыі?

«Гэтая сітуацыя ў чарговы раз можа сведчыць пра тое, наколькі пачварна адбываецца нагляд гарадскіх уладаў за будаўніцтвам. Зямля, на якой стаяў згарэлы дом, ужо была перададзена прыватнай кампаніі — забудоўшчыку дома па вул. Чарвякова, 55», — расказаў Георгій. Яго дом таксама падпадае пад знос.

Яшчэ ў снежні 2008 года Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб канфіскацыі шэрагу зямельных надзелаў у грамадзян па вуліцах Чарвякова і Ураджайнай. Іх дамы ішлі пад знос, а на іх месцы меркавалася пабудаваць групу шматкватэрных дамоў. Трэці этап — узвядзенне трэцяга жылога дома — забудоўшчык павінен быў пачаць толькі пасля таго, як адселіць жыхароў, а дамы знясуць (кампенсуе жыхарам іх жытло). Але будоўля ідзе, а людзі застаюцца ў сваіх дамах. Па словах Георгія, забудоўшчык нібыта пагаджаецца на ўмовы жыхароў, але рэальных крокаў па перасяленні не робіць.

Інспекцыя дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінску выдала забудоўшчыку дазвол на будоўлю 3 этапа яшчэ 17 лютага 2014.

«Тым не менш, фірма да сёння не з усімі ўласнікамі зацвердзіла тэрміны, а таксама парадак кампенсацыі страт і перадачы нерухомасці ўзамен той, што зносяць. Калі б усё было зроблена своечасова, трагедыі б не адбылося».

«НН» звярнулася да забудоўшчыка. Але дырэктар фірмы перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля таго, як пачуў пытанне журналіста.

Прыватныя дамы па вуліц Ўраджайнай заціскаюцца шматпавярховікамі.

Прыватныя дамы па вуліц Ўраджайнай заціскаюцца шматпавярховікамі.

Побач з новабудамі ўзводзіцца чарговы дом.

Побач з новабудамі ўзводзіцца чарговы дом.

Апошні прыватны дом у канцы вуліцы.

Апошні прыватны дом у канцы вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?