Алесь Чобат, racyja.com

Алесь Чобат, racyja.com

Алесь Дзянісаў прэзентаваў на Tuzin.fm кліп на песню «Турма» з свайго новага праекта на вершы Алеся Чобата. 

Менавіта на словы Алеся Чобата меркавалася запісаць будучы альбом гурту «Людзі на балоце».

Чобат — паэт з мястэчка Скідаль, гісторык, перакладчык на беларускую Чэслава Мілаша. У яго непаўторны паэтычны голас.

Чобат страціў зрок, летась атрымаў першую групу інваліднасці, але працягвае пісаць.

Лідар «Людзей на балоце» Алесь Дзянісаў стварыў цыкл песень на вершы Алеся Чобата са сборніка «Кароткая гісторыя Беларусі».

Некаторыя з іх ужо выконваліся гуртам на канцэртах. Але якраз падчас здымак відэа на песьню «Турма» Алесь падумаў пра тое, каб прэзентаваць гэты праект сольна, выканаць практычна пад адну гітару. «Гэтыя вершы патрабуюць вельмі асцярожнага падыходу і мінімальнай аранжыроўкі, бо словы могуць згубіцца ў тлуме інструментаў. А мне хацелася бы зрабіць акцэнт менавіта на словы», — кажа музыка.

Зняць мінімалістычны кліп на песню «Турма» задумаў белсатавец Валер Руселік, сам родам з Горадні.

Дзянісаў не лічыць гэты верш самым моцным у Чобата, але называе яго вельмі «кліпавым» і гарадзенскім. «Ён перадае гарадзенскі настрой. І, канечне, сам паэт — моцны, непахісны, такі гарадзенскі «хросны бацька». Паэт, які узвышаецца над натоўпам графаманаў і моднікаў ад літаратуры. Геніяльны паэт!».

Усе, хто зьяўляецца ў кліпе — гэта невыпадковыя людзі: флейтыст Вася, які выконвае ролю вулічнага музыкі; Дзянісаў — чалавек на вуліцы, які падкурвае цыгарэту паэту; рэжысёр Руселік таксама зьяўляецца на момант, кідаючы грошы музыку на вуліцы… «Але самы невыпадковы чалавек там — Юра Седзянеўскі, які грае ролю турыста, — распавядае Дзянісаў. — Гэтаму хлопцу, думаю, павінен паціснуць руку кожны, хто яго ўбачыць.

Юрка цяпер апякуецца Чобатам. Прыязджае да яго ў Скідаль, што за 30 кіламетраў ад Горадні, дзе жыве паэт у сваёй драўлянай хатцы, ходзіць з ім у краму, дапамагае ўпраўляцца ў хаце».

Стваральнікам відэа хацелася, каб Чобат застаўся ў гісторыі ў сваім класічным вобразе: у сваім скураным плашчы з кійком з галавой ільва.

Мяркуецца, што праект на словы Алеся Чобата Алесь Дзянісаў прэзентуе ўжывую ў Менску ў лютым 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?