У ноч на 31 снежня па паўночным захадзе, днём у большасці раёнаў краіны будзе ісці снег, месцамі чакаецца слабая завіруха.

Днём па паўночным захадзе прагназуецца мокры снег, месцамі - наліпанне мокрага снегу і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходнім, заходнім 5—10 м/с, днём - з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 11—17 градусаў, пры праясненнях будзе ад 18 да 21 градуса марозу, днём чакаецца ад 0 па паўночным захадзе да мінус 9 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?